Администрация:

 

Директор - Дубаневич Андрей Марьянович

По вопросам обращаться по тел. 8(01797)47395

 

    

Заместитель директора по УР - Станкевич Светлана Владимировна

 

 

   Заместитель директора по ВР - Ракецкая Марина Францевна

 

  

 Заместитель директора по режиму - Воробей Олег Славович



 

 



 

 



 

 

  

 

   Контакты:

Бухгалтерия:

тел. 8(01797)47394

Социальный педагог:

тел. 8(01797)47396

Педагог-психолог:

тел. 8(01797)47397

Мед. пункт:

тел. 8(01797)47391



О сайте

Программа для создания сайтов "Мини-Сайт UA".


Оптовая торговля

Розница

Продмаги

Кулинария

Сайты

Гостиницы

Сметы

CRM

Автосервис

Сервисный центр

30.12.2019г.

Министр образования Игорь Карпенко во время акции "Наши дети" посетил воспитанников Кривичского специального лечебно-воспитательного профессионально-технического училища.

Поздравить ребят приехали также ректор Белорусского государственного педагогического университета имени Максима Танка Александр Жук и ректор Республиканского института профессионального образования Валерий Голубовский. Творческие коллективы учреждений образования выступили с концертной программой, подарили телевизор, планшеты, спортивный инвентарь и сладкие подарки.

Как отметил Игорь Карпенко, акция "Наши дети" с каждым годом набирает обороты. "Практически во всех учреждениях общего среднего, среднего специального и высшего образования прошли мероприятия, посвященные Новому году. Акция проходит по инициативе и под патронатом Президента, ее кульминацией стала главная елка страны с участием главы государства. В этом году появились новые формы проведения этой акции: телемарафоны, эстафета добрых дел, которая проходит в регионах. В этом году впервые были организованы балы для талантливой и одаренной молодежи в областях, прошел Венский бал во Дворце Независимости в Минске", - рассказал он.

.................................................................................................

З 3 па 5 снежня 2019 года.

Вясёлыя і знаходлівыя ў жыцці не прападуць.

 

Снежань адзначыўся прыемнай падзеяй для выхаванцаў і супрацоўнікаў  Крывіцкага спецыяльнага лячэбна-выхаваўчага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу. Хлопцы разам са сваімі педагогамі прынялі ўдзел у традыцыйнай Рэспублiканскай творчай акцыі Клуб вясёлых і знаходлівых «Восеньскі марафон» і сталі ў ёй пераможцамі.

 

Гэта акцыя праводзіцца ўжо два дзесяцігоддзі, з 1999 года. Яна збірае хлопцаў і дзяўчат, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа. Удзел у КВЗ дапамагае ім навучыцца самастойна знаходзіць пазітыўныя шляхі вырашэння сваіх жыццёвых праблем. Арганізатарамі акцыі выступаюць Міністэрства адукацыі, дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «Свет без межаў», Рэспубліканскае маладзёжнае аб’яднанне «Беларуская Ліга КВЗ».

 

Наша вучылішча прымае ўдзел у гэтай акцыі ўжо некалькі гадоў запар, і гэты год не стаў выключэннем. Атрымаўшы запрашэнне на «Восеньскі марафон», мы адразу ж пачалі адказна да яго рыхтавацца. За дапамогай звярнуліся да вопытнага «кавэзэшніка», сапраўды вясёлага, знаходлівага і проста цудоўнага чалавека, настаўніка Сваткаўскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Максіма Танка Рыгора Хілы, які не адмовіўся нам дапамагчы.

 

А вось сабраць каманду аказалася не так проста. Не з-за таго, што ў вучылішчы няма вясёлых і знаходлівых, але таму, што ніхто з нашых навучэнцаў раней не выступаў на сцэне. Тыя ж, якія прымалі ўдзел у «Восеньскім марафоне» ў мінулым годзе, ужо пакінулі нашу навучальную ўстанову. Аднак васьмёра прэтэндэнтаў усё ж знайшліся, і так у нас з’явілася каманда «Опять 25». Стварыўшы ў супрацоўніцтве з Рыгорам Канстанцінавічам арыгінальны сцэнарый, мы распачалі штодзённыя рэпетыцыі, а таксама сумеснымі намаганнямі выбралі адзіны стыль каманды.

 

І вось настаў момант праявіць сябе і паказаць, што ў нас атрымалася. Усёй дружнай камандай мы скіраваліся ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня», дзе і прайшоў фінал творчай акцыі. Тры дні,

праведзеныя там, праляцелі, як кажуць, «на адным дыханні». Гульні праходзілі жыва, весела, цікава і, вядома, прафесійна.

 

У сёлетнім КВЗ удзельнічалі 14 каманд у дзвюх узроставых катэгорыях: школа і вучылішча. Удзельнікі спаборнічалі ў трох конкурсах: «Візітная картка», «Размінка» і «Музычны нумар». Каманды ў гэтым годзе былі моцныя, і таму інтрыга гульні і непрадказальнасць выніку захоўваліся да апошняга моманту. У журы ўваходзілі былыя «кавэзэшнікі», знакамітыя артысты і прадстаўнiкi Мiнiстэрства адукацыi. Вялікай дапамогай для ўдзельнікаў стала неабыякавасць групы падтрымкі — нашых заўзятараў з устаноў адукацыі раёна. Бурныя апладысменты гучалі ў адрас усіх каманд, а таксама, як беспамылковы барометр, адразу ж «адзначалі» тыя жарты і нумары, якія, сапраўды, атрымаліся ўдалымі.

 

Нарэшце, настаў самы хвалюючы момант. Для абвяшчэння вынікаў слова далі журы. Сэрца калацілася, калені дрыжалі і… «Каманда Крывіцкага спецыяльнага лячэбна-выхаваўчага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу «Опять 25» займае першае месца сярод каманд вучылішчаў», — прагучаў вердыкт шаноўнага журы.

 

Для нас было крыху нечакана зноў атрымаць перамогу, паколькі і ў мінулым годзе наша каманда ўзяла Гран-пры. Ва ўзнагароду мы атрымалі кубак, дыплом і падарункі ад спонсараў, а таксама знайшлі новых сяброў!

 

Хочацца выказаць словы шчырай падзякі ўсім тым, хто прыклаў рукі і сэрца да падрыхтоўкі і правядзення творчай акцыі КВЗ «Восеньскі марафон». Такія цудоўныя мерапрыемствы не толькі дапамагаюць прыемна правесці час, але таксама даюць адчуць, што ўменне быць вясёлым і знаходлівым вельмі важна ў жыцці, каб яно заўсёды ішло ў пазітыўным рэчышчы, без канфліктаў з законам, з самім сабой і іншымі людзьмі.